Як паўдзельнічаць у квэсце?
Этапы падрыхтоўкi
Анкета
Зарэгістравацца па спасылке
1
Пацвярджэнне
Пацвердзіць свой удзел ў лісце, які прыйдзе на тэлеграм

2
Каманда
Каманды складаюцца з двух чалавек. Калі адзін з удзельнікаў не здолеў паўдзельнічаць, то можна і аднаму, але цікавей удваіх.

3
Падпiска i Рэпост
Падпішыцеся на акаўнты @eleven_scooters і @hvilina.watches
Зрабіць рэпост паста пра квэст у сторыс і напішыце "я ўдзельнічаю ў квэсце"

4
20 каманд
Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму калі іх будзе больш, чым месцаў, то іх абярэ наш рандамайзер.

Толькі 3 каманды пераможцы!

Астатнім удзельнікам пры праходжанні квэста да фінішу будуць бонусы ад арганізатараў
5
Кошт
Бясплатна
(у тым ліку паездкі на самакаце для праходжання квэста)

6
Правiлы ўдзелу
Гэта важна!
Патрабаванні да карыстальнікаў самаката
  • Памятайце, што пешаход мае перавагу падчас руху
  • Рухайцеся толькі ў пешаходных зонах і па веласцежках, каб не замінаць іншым
  • Нельга ехаць хутчэй за 25 кіламетраў у гадзіну, бо гэта небяспечна
  • Рухайцеся праз аўтамабільную дарогу толькі на зялёны, злезшы з самаката, каб вас не збіла машына - яе тармазны шлях нашмат большы, чым у самаката
  • Мінімальны ўзрост удзельніка - 18 гадоў. Раней нельга.
  • Кіруйце самакатам толькі добра адпачыўшы і цвярозым
Правілы руху
  • Апраніце зручны абутак і адзенне і вазьміце з сабой сумку, якую не трэба трымаць у руках або на плячы.
  • Лепш мець шлем і празрыстыя акуляры для больш камфортнай і бяспечнай паездкі - шлем абароніць ад траўмаў, а акуляры ад мошак і пылу. Іх можна папрасіць у сяброў ці арандаваць, калі не маеце ўласных.
  • Адзін чалавек кіруе адным самакатам. Нам не шкада, каб вы ездзілі разам, але гэта небяспечна
  • Трымайцеся за руль двума рукамі, каб не ўпасці
  • Не карыстайцеся тэлефонам падчас перамяшчэння, каб не патрапіць у аварыю
  • Перад заездам на бардзюр прытармазіце, каб пазбегнуць траўмаў
Правілы паркоўкі
  • Пакіньце самакат у бяспечным месцы
  • Не пакідайце самакат пасярод дарогі і зрабіце так, каб самакат не перашкаджаў пешаходам. Клапаціцца пра іншых - гэта клёва
  • Не кладзіце самакат на зямлю і не пакідайце самакат на прыватнай тэрыторыі, каб спрасціць працу нам, а іншыя маглі карыстацца ім пасля вас

Што яшчэ трэба мець:

  • Тэлефон з камерай
  • Мабільную праграму Eleven
  • Мэсэнджар Telegram
  • Ручка і нататкі, каб запісаць адказы
Механіка квэста
Час:
  • Прыбыццё на месца і рэгістрацыя 12.00-12.40
  • Інструктаж 12.40-12.55
  • Атрыманне першага промакоду на паездкі і першага задання: 13.00 у тэлеграм-паведамленні
Што рабiць:

  • Кожная каманда атрымлівае першае заданне у тэлеграм-паведамленні і першы промакод на паездку.
  • На першай лакацыі, каманда атрымае спіс з усімі загадкамі квэста і павінна пракласці аптымальны маршрут самастойна.
  • Адлегласць паміж лакацыямі пераадольваецца не больш, чым за 11 хвілін без спешкі.
  • Па прыездзе на пункт, удзельнікі павінны даслаць фота аб'екта і нумар сваёй каманды. У адказ аператар дашле промакоды на паездку.
Шаблон паведамлення:
  • Каманда 1. Лакацыя: Оперны тэатр. Фота будынка тэатра.
  • Калі загадка адгадана правільна, адміністратар высылае прома-коды на новую паездку.
Для праходжання квэста неабходна

1
Разгадаць усе загадкі
2
Скласці маршрут
3
Праехаць усе лакацыі і даслаць фота адміністратару
4
Знайсці на лакацыі QR код з зашыфраваным словам і запісаць слова
5
Пры праходжанні пяці лакацый кожная каманда павінна атрымаць пяці словаў, з якіх складзе фразу
6
Атрыманую фразу адправіць адміністратару і ён дашле кропку фінішу
7
Даехаць да фінішу і атрымаць апошняе заданне. Выслаць адказ адміністратару.
8
Атрымаць прыз!
Жадаем поспехаў!
Вярнуцца на галоўную старонку
Made on
Tilda